«Вясна» сабрала першыя зьвесткі пра затрыманых на нядзельным маршы пратэсту

4 кастрычніка ў Менску і іншых гарадах праходзяць нядзельныя акцыі ў падтрымку палітвязьняў.

Праваабарончы цэнтар «Вясна» зьбірае інфармацыю пра затрыманых удзельнікаў і ўдзельніц мірных акцый пратэсту. Пацьверджаныя больш за 30 выпадкаў, шмат хто з затрыманых — журналісты.

Аднак паўсюль фіксуюцца кропкавыя факты затрыманьня ўдзельнікаў акцый, таму лічбы будуць расьці, перакананыя праваабаронцы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску пратэстоўцаў пачалі разганяць вадамётам, людзі вывелі яго са строю. ФОТА

Тым часам пратэстоўцы вывелі са строю вадамёт: пакуль спэцтэхніка спрабавала разагнаць удзельнікаў, іншыя часткова яго разукамплектавалі і вылілі фарбавальнік. Пасьля гэтага вадамёт паехаў з фантанам вады над сабой.

Тэлеграм-канал «Бабруйск Online» паведамляе, што ў гэтым горадзе затрымалі значную частку ўдзельнікаў Маршу вызваленьня палітвязьняў — чалавек 30.