Затрыманьні журналістаў і блогераў у Віцебску, Гомлі, Горадні 

Па ўсёй краіне міліцыянты затрымліваюць журналістаў.

У Віцебску затрымалі «для ўдакладненьня асобы» журналістку Тацяну Мацьвееву і фатографа Алеся Пілецкага.

Таксама затрымалі відэакарэспандэнта гомельскіх «Моцных навінаў» Надзею Пужынскую. 3 кастрычніка была затрыманая галоўная рэдактарка гэтага выданьня Ганна Якштас і яе муж Дзяніс, таксама работнік мэдыя. Цяпер супрацоўнікі знаходзяцца ў ІЧУ.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Галоўную рэдактарку парталу «Сильные Новости» і яе мужа пакінулі пад вартай да суду. Дзеці ў сваякоў

Блогера Андрэя Ірху затрымалі міліцыянты на Савецкай плошчы ў Горадні падчас стрыму. Тут знаходзяцца кіраўніцтва міліцыі, шмат ведамаснага транспарту.

Там жа супрацоўнікі міліцыі адвезьлі ў РАУС карэспандэнтку газэты «Народная воля» Вольгу Камягіну і фотакарэспандэнтку Tut.by Кацярыну Гардзееву.