Навошта Вольга дарыла кветкі сілавікам падчас затрыманьня на жаночым маршы. ВІДЭА

Відэа з Вольгай, якая дорыць кветкі сілавікам, стала вірусным у інтэрнэце. Яе схапілі на жаночым маршы 26 верасьня, нягледзячы на тое, што мае малых дзяцей. Каля аўтобуса з затрыманымі сядзелі яе 65-гадовая маці і стрыечная сястра. Пасьля іх таксама затрымалі і засудзілі на арышт. Вольга працуе псыхолягам і жыве ў Менску. За шпацыр з кветкамі ёй прысудзілі штраф у 30 базавых. Жанчына расказала Свабодзе пра тое, што яна перажыла і навошта дарыла кветкі сілавікам падчас затрыманьня.​