Пляцоўку каля суду ачапілі. Па пэрымэтры стаяць міліцыянты ў рыштунку. Шмат машын аварыйных службаў.
Як пазьней патлумачыла МУС, невядомы ў электронным лісьце напісаў, што будынкі Эканамічнага суду Магілёўскай вобласьці і Палітэхнічнага каледжу замінаваныя. Паведамленьне не пацьвердзілася, нічога выбуховага не знайшлі.
МУС
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Прайшоў 70 км па лесе, начаваў пад елкай і на вакзале». Былы сьледчы пра цану сыходу з сыстэмы