Ціханоўская пра справу TUT. by: Беларусь пазбавілі незалежных СМІ

Сьвятлана Ціханоўская ў Эўрапарлямэнце.

Былая кандыдатка ў прэзыдэнты Беларусі Сьвятлана Ціханоўская выказала думку, што краіна страціла незалежныя сродкі масавай інфармацыі на фоне адкліканьня ліцэнзіі ў сеткавага выданьня TUT. by, піша ТАСС.

З гэтым сьцьвярджэньнем яна выступіла ў чацьвер перад журналістамі ў Віленскім унівэрсытэце, рэктар якога уручыў ёй сымбалічны мэмарандум з запэўніваньнямі ў гатоўнасьці ВНУ дапамагчы беларускім студэнтам у атрыманьні адукацыі паводле эўрапейскіх стандартаў, паведаміла нацыянальнае радыё LRT.

«Незалежных СМІ, якія не займаліся б прапагандай [на карысьць уладаў], не засталося, — сказала Ціханоўская. — Пазбаўленьне TUT. by ліцэнзіі паказвае, што ўлады ня хочуць, каб беларускі народ ведаў праўду».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская заклікала ЭЗ як мага хутчэй увесьці санкцыі і заявіла, што Пуцін мог бы стаць пасярэднікам у разьвязаньні крызісу ў Беларусі

Цяпер, паводле Ціханоўскай, адзінай крыніцай аб’ектыўнай інфармацыі застаюцца СМІ за мяжой.

«Беларусы самі ўсё разумеюць і сочаць за тымі крыніцамі, якія лічаць патрэбнымі для сябе», — адзначыла яна.

Міністэрства інфармацыі Беларусі пасьля вынясеньня чатырох папярэджаньняў за публікацыю інфармацыі, распаўсюджваньне якой забаронена, прыпыніла на тры месяцы, пачынаючы з 1 кастрычніка, выпуск сеткавага выданьня TUT.by

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рэдактарка Tut.by Марына Золатава не выключае блякаваньня сайту

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: БАЖ і рэдакцыі СМІ запатрабавалі спыніць ціск на прэсу і адклікаць пазоў супраць Tut.by