У Горадні затрымалі актывістку «Страны для жизни» Юлію Карначаву. Дома ў яе ідзе ператрус.
Сьведка паведаміў Свабодзе, што яе машыну спынілі супрацоўнікі ДАІ, пасьля яе выцягнулі з машыны людзі ў масках, яна крычала і прасіла паведаміць пра гэта.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Яшчэ паўтары тысячы рублёў штрафаў. У Горадні далей караюць удзельнікаў пікету 29 траўняГэта ня першае затрыманьне Юліі Карначавай. Праваахоўнікі рэгулярна праяўляюць цікавасьць да горадзенскай актывісткі, пачынаючы з этапу збору подпісаў за кандыдатаў у прэзыдэнты.