Швайцарцы на рэфэрэндуме прагаласавалі супраць забароны на свабодны ўезд грамадзянам ЭЗ

Ілюстрацыйнае фота

27 верасьня, у Сусьветны дзень мігрантаў і бежанцаў, у Швайцарыі праходзіў рэфэрэндум аб адмене пагадненьня з Эўрапейскім Зьвязам, па якім грамадзяне краін ЭЗ і Швайцарыі могуць свабодна жыць, працаваць і карыстацца ўсімі сацыяльнымі выгодамі па абодва бакі мяжы як у сябе дома.

Рэфэрэндум ініцыявала правая Швайцарская народная партыя, якая запэўнівае сваіх выбарнікаў, што прыежджыя з ЭЗ забіраюць у іх працу.

Аднак грамадзяне адхілілі гэтую ініцыятыву. 61,7% швайцарцаў прагаласавалі супраць забароны. Пра гэта сьведчаць канчатковыя вынікі, апублікаваныя тэлекампаніяй Эр-тэ-эс, якая асьвятляла падлік галасоў онлайн.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кангрэс UEFA 2021 году перанесьлі зь Беларусі ў Швайцарыю