Жонку затрыманага галоўнага рэдактара «Нашай нівы» «дапыталі» за 10 хвілін

Адар'я Гуштын, здымак 2017 году

Журналістку Адарʼю Гуштын, жонку рэдактара «Нашай Нівы» Ягора Марціновіча, дапыталі ў Сьледчым камітэце.

Як піша «Наша ніва», журналістка Адар’я Гуштын 24 верасьня хадзіла на допыт у Сьледчы камітэт, але выйшла празь 10 хвілін, адмовіўшыся даваць падпіску аб невыдаваньні.

Раніцай 23 верасьня ў кватэры Ягора Марціновіча правялі ператрус супрацоўнікі ўпраўленьня ўласнай бясьпекі МУС. З кватэры канфіскавалі кампутэрную тэхніку, тэлефоны і лічбавыя носьбіты Ягора Марціновіча і яго жонкі журналісткі Tut.by Адарʼі Гуштын. Марціновіча вывезьлі з кватэры пасьля ператрусу для допыту ў Цэнтральным апараце Сьледчага камітэту.