Аляксея Навальнага выпісалі з бэрлінскай клінікі

Аляксей Навальны

«Аляксей Навальны, які з 22 жніўня 2020 года быў у бэрлінскай унівэрсытэцкай клініцы „Шарытэ“, учора быў выпісаны са стацыянарнага лячэньня», — сказана ў паведамленьні.

«Стан палепшыўся да такой ступені, што можна было спыніць неадкладнае лячэньне, — удакладнілі лекары. — Аляксей Навальный прабыў у „Шарытэ“ 32 дні, зь іх 24 — у аддзяленьні інтэнсіўнай тэрапіі».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Адзін з распрацоўнікаў «Навічка»: на аднаўленьне Навальнаму спатрэбіцца год

«З увагі на працэс хваробы і цяперашні стан пацыента лекары лічаць магчымым паўнавартаснае выздараўленьне», — паведамляюць у клініцы. Пры гэтым да канца нельга выключаць доўгатэрміновых наступстваў для арганізму.