Пра гэта паведаміў у Твітэры Барэнд Лейтс, афіцыйны прадстаўнік старшыні Эўрапейскай рады Шарля Мішэля. Паводле Лейтса, Мішэль прапануе правесьці саміт 1–2 кастрычніка. Раней саміт плянаваўся на 24–25 верасьня.
The @eucopresident today learned that a security officer, with whom he was in close contact early last week, tested positive for COVID. The President is tested regularly and tested negative yesterday. ⁰Respecting Belgian rules, he has gone into quarantine as of today.
— Barend Leyts (@BarendLeyts) September 22, 2020
Прычынай пераносу стала тое, што выявілі COVID-19 у ахоўніка, зь якім Мішэль меў кантакт. Старшыня Эўрапейскай рады пайшоў на карантын.