Беларусь не адказала на ноту амбасадара Ўкраіны аб парушэньні Венскай канвэнцыі

Амбасадар Ігар Кізім

Беларускі МЗС не адказаў на ноту амбасадара Ўкраіны Ігара Кізіма, які абвінаваціў беларускі бок у парушэньні Венскай канвэнцыі.

Пра гэта паведаміў МЗС Украіны, адказваючы на запыт украінскай службы Свабоды.

Падставай для ноты стала праверка на беларускай мяжы аўтамабіля Кізіма, які 11 верасьня вяртаўся з Кіева ў Менск.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Амбасадар Украіны накіраваў ноту ў МЗС Беларусі за парушэньне Венскай канвэнцыі

«Украіна пакідае за сабой права дзейнічаць на падставе ўзаемнасьці ў сувязі з гэтым інцыдэнтам», — адзначыў МЗС Украіны.

Венская канвэнцыя аб дыпляматычных зносінах прадугледжвае недатыкальнасьць маёмасьці і транспарту дыпляматаў.