Аляксандра выжыла ў страшным пажары ва ўзросьце 11 месяцаў. З таго часу яна стала прыкладам мужнасьці для многіх і гераіняй шматлікіх публікацый у СМІ.
Немаўляткам Аляксандра пацярпела так цяжка, што засталася без кісьцяў абедзьвюх рук, моцна пашкоджаны яе твар. Дзякуючы клопату маці, ёй зрабілі шмат складаных апэрацый, у тым ліку ў ЗША. Паводле апошняй інфармацыі, Аляксандра працуе ў сфэры ІТ, жыве вельмі актыўным жыцьцём.
Чытачы Радыё Свабода пазналі Аляксандру Гушча на фатаздымках з Жаночага маршу. Паводле інфармацыі праваабарончага цэнтру «Вясна», Аляксандра затрыманая.
Пасьля 21-ай гадзіны Аляксандру выпусьцілі з Савецкага РУУС.