Польскі памежнік: Мяжа зь Беларусьсю застаецца адкрытай

Мяжа паміж Беларусьсю і Польшчай заставалася адкрытай 18 верасьня раніцай, паведамляе Reuters, спасылаючыся на інфармацыю ад польскага памежніка.

«Мяжа адкрытая, мы ня бачым перабояў, чэргаў і ня маем сыгналаў аб закрыцьці мяжы», – сказаў агенцтву афіцэр памежнай службы на ўмовах ананімнасьці.

Аляксандар Лукашэнка 17 верасьня заявіў аб закрыцьці межаў з Польшчай і Літвой і ўзмацненьні мяжы з Украінай.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка заявіў пра закрыцьцё межаў зь Літвой і Польшчай, узмацненьне мяжы з Украінай

Беларускі тэлеканал АНТ паведаміў, што «ахова дзяржаўнай мяжы Беларусі ажыцьцяўляецца ва ўзмоцненым варыянце». Пункты пропуску, адзначыў тэлеканал, ажыцьцяўляюць афармленьне на ўезд і выезд у межах прапускной здольнасьці, усе захады прымаюцца з улікам наяўнага становішча на кожным канкрэтным кірунку.