Першыя затрыманьні ў Менску перад «Маршам герояў». ВІДЭА 

Затрыманьні ў Менску 12 верасьня

Як паведамляюць сьведкі, першыя затрыманьні ўдзельнікаў нядзельнага пратэсту зафіксаваныя ў Менску.

На вуліцы Маякоўскага ў сталіцы невядомыя ў балаклавах са зброяй і дубінкамі затрымалі некалькі чалавек, якія рухаліся зь бел-чырвона-белымі сьцягамі.

Усіх закідвалі ў мікрааўтобусы без рэгістрацыйных нумароў.

У руках тых, хто затрымлівае, – зброя. Відэа чытача @nashaniva

Як і падчас папярэдніх шэсьцяў, каля стэлы побач з музэем вайны вайскоўцы ставяць мэталічную агароджу. Раней міністар абароны Віктар Хрэнін заяўляў, што гэта сьвятое месца, якое армія будзе абараняць да канца.