Годнасьць, кроў, надзея. Месяц беларускіх пратэстаў у фатаздымках Свабоды

Вечар пасьля выбараў 9 жніўня. Пратэст каля стэлы «Менск горад-герой»

Вечар 9 жніўня. Разгон дэманстрантаў каля стэлы. Сілавікі стралялі па людзях гумавымі кулямі...

... і выкарыстоўвалі сьвятлашумавыя гранаты

Вечар 9 жніўня. Сотні параненых ад дзеяньняў сілавікоў. Па ўсёй Беларусі затрымалі каля 3 тысяч чалавек

Цягам вечара 10 жніўня і ночы на 11 жніўня ў шэрагу гарадоў Беларусі працягнуліся масавыя пратэсты супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў

Узброеныя вайскоўцы на Кальварыйскай у Менску

Журналістка «Нашай Нівы» Натальля Лубнеўская атрымала агнястрэльнае раненьне ў раёне станцыі мэтро «Маладзёжная». Пазьней выданьне зьмясьціла відэазапіс, на якім відаць, як салдат наўмысна страляе ў журналістку.

10 жніўня. Два асноўныя цэнтры менскага пратэсту ўтварыліся каля гандлёвага цэнтру «Рыга» і між станцыямі мэтро «Спартыўная» і «Пушкінская». Ратуючыся ад куляў, гранат і спэцтэхнікі, людзі будавалі барыкады. Выбухі чулі ў розных частках гораду. 34-гадовы Аляксандар Тарайкоўскі загінуў пасьля таго, як сілавікі расстралялі яго зь блізкай дыстанцыі

11 жніўня. Некаторых кіроўцаў жорстка выцягвалі з аўтамабіляў пасярод дарогі, машыны абстрэльвалі, разьбівалі шыбы

12 жніўня. Пачынаюцца жаночыя пратэсты. Невялікая акцыя жанчын на Камароўскім рынку перарастае ў вялікае шэсьце па горадзе. У наступныя дні такія шэсьці працягнуцца і нададуць новы імпэт пратэстам

12 жніўня. Супраць гвалту, які ўжылі сілавікі, выйшлі дактары з розных мэдычных устаноў

14 жніўня ўначы пачалі выпускаць затрыманых у Жодзіне і Менску. З самай раніцы зьявіліся «ланцугі салідарнасьці». Пратэсты прайшлі на многіх прадпрыемствах у розных гарадах Беларусі. У Менску марш рабочых МТЗ зьліўся з калёнай менчукоў і дайшоў да плошчы Незалежнасьці

14 жніўня. Стыхійная акцыя пратэсту каля Дому ўраду ў Менску доўжылася каля чатырох гадзін, у ёй узялі ўдзел некалькі тысяч чалавек. Будынак ахоўваў ланцуг з 30 салдат у касках і са шчытамі. Да іх падышлі дзяўчаты з кветкамі.

15 жніўня. 306 супрацоўнікаў Белтэлерадыёкампаніі гатовыя былі далучыцца да бестэрміновага страйку. Да будынку БТ прыйшлі людзі

15 жніўня. Людзі прынесьлі старыя тэлевізары да будынку АНТ і СТБ на вуліцы Камуністычнай

16 жніўня. Пачатак «Марша Свабоды» ў Менску

Марыя Калесьнікава

Плякат каля будынку КДБ у Менску

Пратэстоўцы з фота катаваных людзей на плякатах

16 жніўня. Самы вялікі мітынг за гісторыю сучаснай Беларусі адбыўся каля стэлы «Менск горад-герой».

16 жніўня. Магілёў. Шматлюдныя мітынгі адбываюцца ў розных гарадах Беларусі

16 жніўня. Віцебск. Шматтысячны пратэст

17 жніўня. Рабочыя «Беларуськалія» патрабуюць ў салігорскіх уладаў новых выбараў, вызваленьня затрыманых і расфармаваньня АМАПу

17 жніўня. Рабочыя МТЗ і МАЗ на акцыі пратэсту. Падчас сустрэчы з працоўнымі Менскага заводу колавых цягачоў Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ўладу не аддасьць. Людзі адказалі воклічамі «Cыходзь!»

17 жніўня. Звольнілі дырэктара Купалаўскага тэатру Паўла Латушку, які ўзяў удзел у «Маршы Свабоды». Каля 50 актораў напісалі заявы на звальненьне

Бел-чырвона-белыя сьцягі і гудзеньне машын — салідарнасьць на вуліцах Менску

Жыхары дамоў упрыгожваюць дамы бел-чырвона-белымі сьцягамі розных варыяцый

23 жніўня. «Марш новай Беларусі» ў Горадні

23 жніўня. Сотні тысяч чалавек на «Маршы новай Беларусі» ў Менску

23 жніўня. Кардон АМАПу і спэцтэхнікі паміж пратэстоўцамі і Палацам Незалежнасьці

23 жніўня. Марш новай Беларусі ў Менску.

23 жніўня. Па словах гісторыка і літаратара Ўладзімера Арлова, народны рэфэрэндум па вяртаньні гістарычнай сымболікі ўжо адбыўся

23 жніўня. Вайскоўцы на ахове стэлы «Менск горад-герой».

23 жніўня. Марш новай Беларусі. Аляксандар Лукашэнка прылятае ў Палац Незалежнасьці, узброены аўтаматам

25 жніўня. Штодзённыя акцыі салідарнасьці на плошчы Незалежнасьці

27 жніўня. Мінздароўя звольніла кіраўніка РНПЦ «Кардыялёгія» Аляксандра Мрочака. Дактары скандавалі «Жыве Беларусь!»

27 жніўня. Пратэсты на плошчы Незалежнасьці ля Чырвонага касьцёлу. Затрыманьні

27 жніўня. Дэпутат Давыдзька на сустрэчы са сваімі выбарцамі, якія хочуць яго адклікаць

29 жніўня. Жыночы гранд-марш у Менску

30 жніўня. «Марш міру і незалежнасьці» ў Менcку. Трэці нядзельны вулічны пратэст сабраў некалькі соцень тысяч чалавек

30 жніўня. «Марш міру і незалежнасьці» ў Менcку. Палац Незалежнасьці ў акружэньні сілавікоў

30 жніўня. «Марш міру і незалежнасьці» ў Менcку. Падарункі да 66-годзьдзя Лукашэнкі ўдзельнікі клалі наўпрост перад шчытамі АМАПу

30 жніўня. «Марш міру і незалежнасьці» ў Менcку. БТРы на ахове Палаца Незалежнасьці

30 жніўня. Плякаты на агароджы Палацу Незалежнасьці

30 жніўня. «Марш міру і незалежнасьці» ў Менcку

1 верасьня. Студэнцкі пратэст пачаўся з жорсткага разгону ў Менску

1 верасьня. Студэнцкія пратэсты

1 верасьня. Студэнцкія пратэсты

1 верасьня. Акцыя скончылася затрыманьнямі студэнтаў і журналістаў

6 верасьня. «Марш адзінства» ў Менску

6 верасьня. «Марш адзінства» ў Менску. За натоўпам назіраюць прэс-сакратарка Аляксандра Лукашэнкі Натальля Эйсмант і Дзьмітры Паўлічэнка, экс-камандзір вайсковай часткі 3214, якога падазравалі ў зьнікненьні апанэнтаў рэжыму

6 верасьня. «Марш адзінства» ў Гомлі

6 верасьня. «Марш адзінства» ў Горадні.

6 верасьня. Гарадзенцы стаяць у счэпцы перад шэрагамі АМАПу

8 жніўня. «Марш у падтрымку рэпрэсаваных» у Менску

8 жніўня. «Марш у падтрымку рэпрэсаваных» у Менску. Дзясяткі ўдзельнікаў затрымалі, нягледзячы на мірны характар акцыі

9 верасьня. АМАП жорстка разагнаў на Нямізе жаночую акцыю пратэсту ў падтрымку Марыі Калесьнікавай і іншых палітычных зьняволеных