9 верасьня ў судзе Маскоўскага раёну Менска працягнулі разглядаць справу Валерыі Ўласік, дачкі рэдактаркі TUT.BY Галіны Ўласік.
Напярэдадні апэратыўнікі ў цывільным і масках прыйшлі ў кватэру сям’і зь ператрусам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У кватэры рэдактаркі Tut.by прайшоў ператрус. Яе дачку вінавацяць у арганізацыі масавых беспарадкаўВалерыю Ўласік абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным пікеце 14 жніўня. Падставай паслужыў фатаздымак у сацсетках, дзе яна стаіць з кветкамі ў руках, а побач іншая дзяўчына з плякатам «Гэта краіна для жыцьця».
Уласік заявіла, што не прызнае сябе вінаватай. Кажа, праходзіла побач, убачыла дзяўчат з плякатам, сфатаграфавалася і пайшла далей.
Аднак судзьдзя Вольга Малашэнка прызначыла ёй 10 сутак арышту.
Раней былі падазрэньні, што Валерыя Ўласік можа быць фігуранткай справы аб масавых беспарадках, але ніякіх камэнтароў Сьледчы камітэт з гэтай нагоды не дае.