Тэлеграм-канал «Бинокль» перадае, што ў падтрымку арыштаванага топ-мэнэджара кампаніі PandaDoc Віктара Куўшынава выйшлі супрацоўнікі ІТ-сфэры Берасьця.
Як бачна з апублікаванага відэа, іх блізу двух дзясяткаў. Пратэстоўцаў сыгналамі вітаюць аўтамабілісты.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Супраць топ-мэнэджара кампаніі PandaDoc завялі крымінальную справуДэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў абвінаваціў Віктара Куўшынава ў «крадзяжы шляхам злоўжываньня службовымі паўнамоцтвамі ў асабліва буйным памеры» (частка 4 артыкула 210 Крымінальнага кодэксу з пакараньнем ад 5 да 12 гадоў зьняволеньня).
У яго дома і ў офісе кампаніі адбыліся ператрусы.