4 верасьня на менскай пляцоўцы «Пясочніца» адбудзецца вялікі электрычны канцэрт каманды Volski, паведамляе тэлеграм-канал «Годна» . Пачатак а 19.30.
«Ну вось, першы, спадзяемся, з сэрыі канцэртаў беларускіх гуртоў, — зьвяртаецца да прыхільнікаў Лявон Вольскі. — Уваход вольны, але калі захочаце дапамагчы пакрыць выдаткі на гук, сцэну ды іншае (каля 1600 рублёў) ды аддзячыць музыкам, якія паўгады ўжо без канцэртаў — застанемся ўдзячныя. Ня будзем сьцвярджаць, што ахвяруем частку сродкаў на дапамогу пацярпелым, але калі ўдасца,— абавязкова. Прынамсі зь вясенніх анлайнаў у разгар пандэміі тое атрымалася».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праз пратэсты гурт N.R.M. і Вольскі засьпявалі разам упершыню за 10 гадоўМузыкі паспрабуюць новую для сябе форму канцэртаў на паветры, якая, магчыма, стане рэгулярнай.
«Будзем і надалей працягваць вылазкі з маленькімі калёнкамі да слухачоў у горадзе, але часам хочацца нармальных беларускіх натхняльных канцэртаў увечары, калі можна адпачыць ад прагулак па горадзе. Да сустрэчы!», — запрашае слухачоў у сталічную «Пясочніцу» Лявон Вольскі. Адрас: Куйбышава, 45