Канфэрэнцыя каталіцкіх біскупаў у Беларусі выказвае глыбокую занепакоенасьць у сувязі з тым, што 31 жніўня пры перасячэньні мяжы на пераходзе Кузьніца Беластоцкая — Брузгі Мітрапаліту Менска-Магілёўскаму арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу адмовілі ва ўездзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Факты гавораць, што адбываецца перасьлед Касьцёла,— каталіцкі герарх адказаў Лукашэнку«Недапушчальна, што біскуп Каталіцкага касьцёлу, які зьяўляецца пастырам даручаных яму вернікаў, пазбаўлены магчымасьці знаходзіцца ва ўласнай дыяцэзіі і несьці ў ёй служэньне, даверанае яму сьвятым айцом Францішкам, — гаворыцца ў заяве. — Забарону на ўезд грамадзяніну Беларусі Тадэвушу Кандрусевічу лічым неадпаведнай дзейнаму заканадаўству. Падобныя дзеяньні органаў улады не спрыяюць будаўніцтву канструктыўных адносінаў паміж дзяржавай і Касьцёлам, ня служаць зьмяншэньню напружанасьці і пераадоленьню падзелу ў грамадзтве».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Калі ўлез у палітыку і пацягнуў за сабой вернікаў, двайная адказнасьць»,— Лукашэнка пра «неўязнога» КандрусевічаКанфэрэнцыя каталіцкіх біскупаў у Беларусі выказвае надзею на тое, што адмова арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу ва ўездзе ў Беларусь зьяўляецца толькі прыкрым непаразуменьнем, якое неўзабаве будзе вырашанае, і што падобныя інцыдэнты ня будуць адбывацца ў будучыні.
Раней Аляксандар Лукашэнка абвінаваціў кіраўніка беларускага Касьцёлу, то той нібыта ўлез у палітыку, уцягнуў туды вернікаў і езьдзіў у Польшчу «атрымліваць задачы».