Улада прапануюць народу перамены, якія будуць рухаць грамадзтва наперад, заявіў Аляксандар Лукашэнка падчас сустрэчы са старшынёй Вярхоўнага суду Валянцінам Сукалам.
«Вяртаньне, як некаторыя кажуць, да Канстытуцыі 1994 году — мы з вамі гэта ня проста прайшлі або пражылі, а ўвабралі ў сябе. Мы бачылі, што тады рабілася. Разварот — гэта ня ёсьць рух. Гэта перамены, але ня рух наперад. Хацелася б, каб перамены рухалі наша грамадзтва наперад. Таму будзем прапаноўваць нашаму народу такія зьмены», — сказаў Лукашэнка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Стварэньне Каардынацыйнай рады зьяўляецца неканстытуцыйным», — Канстытуцыйны судЁн адзначыў, што цяпер ідзе праца над трэцім варыянтам Канстытуцыі Беларусі, і папрасіў старшыню Вярхоўнага суду далучыцца да працы.
«Я гатовы з кім заўгодна спрачацца, што самы незалежны суд — у Беларусі. Няхай не сьмяюцца. Вы ж ведаеце, наколькі я аберагаю вас ад рознага роду накатаў ці тэлефонных просьбаў. Усё залежыць ад судзьдзяў: калі яны хочуць быць ад кагосьці залежнымі, значыць, будуць адказваць. Вы ніколі ад мяне тайна не атрымлівалі ніводнага званка. Калі прэзыдэнт кантралюе нейкае крымінальную справу, я пра гэта адкрыта кажу».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пуцін стварае антырасейскія настроі там, дзе іх адвеку не было», — сацсеткі ў Расеі пра абяцаньне дапамогі ЛукашэнкуНягледзячы на тое, што ў Беларусі «крыху аўтарытарная сыстэма ўладкаваньня грамадзкага жыцьця», прызнаўся Лукашэнка, трэба зрабіць так, каб усё працавала, не «завязваючыся на асобы», у тым ліку прэзыдэнта. У новай Канстытуцыі гэта мусіць быць дакладна адлюстравана, сказаў ён.