Колькасьць інфікаваных каранавірусам у сьвеце перавысіла 25 мільёнаў чалавек

Ілюстрацыйнае фота

Па дадзеных інтэрнэт-партала Worldometer, на раніцу панядзелка, 31 жніўня, у сьвеце было зарэгістравана амаль 25 мільёнаў 440 тысяч выпадкаў інфэкцыі, больш за 850 тысяч зь іх завяршыліся сьмяротным зыходам.

Па колькасьці заражэньняў зь вялікім адрывам на першым месцы ЗША: тут зафіксавалі амаль 6,2 млн выпадкаў каранавіруса, колькасьць сьмерцяў ужо перавысіла 187 тысяч.

У першай пяцёрцы краін з найбольшай колькасьцю выпадкаў знаходзяцца таксама Бразылія, Індыя, Расея і Пэру.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Выкрэсьлівалі словы «сталінізм», «культ асобы», «ГУЛАГ». Прыбралі слова «вусаты». Журналісты расказалі аб працы ў дзяржаўных СМІ