Супрацоўнікі міліцыі ўсталёўваюць агараджу па пэрымэтры плошчы Незалежнасьці ў Менску.
Тут 30 жніўня, у 66-ы дзень нараджэньня Аляксандра Лукашэнкі, заплянаваны чарговы марш прыхільнікаў пераменаў. Ініцыятары абяцаюць прынесьці яму «арыгінальныя падарункі».
На навакольных вуліцах таксама шмат спэцыяльнай тэхнікі і праваахоўнікаў, якія хаваюцца за шторкамі ў цывільных аўтобусах жоўтага колеру.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 22-і дзень пратэстаў. Марш міру і незалежнасьці ў Менску і іншых гарадах БеларусіТым часам Onliner.by паведамляе, што на плошчу Незалежнасьці не пусьцілі групу дзяўчат у народных строях з плякатамі і гарбузамі.
У сваю чаргу, гледачы «Белсату» таксама заўважылі каля плошчы Перамогі мікрааўтобусы з расейскімі нумарамі. З машынаў выйшлі людзі з расейскімі сьцягамі і так званымі «георгіеўскімі».
Папярэдні Марш новай Беларусі ў Менску тыдзень таму сабраў больш за 200 тысяч удзельнікаў.