Міністэрства абароны: Перамяшчэньне вайсковай тэхнікі можа ўскладніць рух на дарогах 

28-31 жніўня ў Беларусі пройдуць комплексныя тактычныя вучэньні на горадзенскім кірунку.

Як паведамляе прэс-служба вайсковага ведамства, падчас вучэньняў заплянавалі перамяшчэньне значнай колькасьці вайсковай тэхнікі, што можа ўскладніць рух на дарогах агульнага прызначэньня.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «На асабістым кантролі кіраўніка дзяржавы». Міністэрства абароны пачынае вучэньні на горадзенскім кірунку 

«Просім жыхароў населеных пунктаў і кіроўцаў транспартных сродкаў быць уважлівымі, беручы пад увагу ўмовы надвор’я», — гаворыцца ў паведамленьні.

Міністэрства абароны ўдакладняе, што ў склад зводнай групоўкі войскаў уключаныя танкавыя, парашутна-дэсантныя, артылерыйскія, інжынэрныя падразьдзяленьні, разьлікі бесьпілотных авіяцыйных комплексаў і радыёэлектроннай барацьбы. Выконваюцца палёты самалётаў Як-130 116-й штурмавой авіяцыйнай брыгады аховы паветранай прасторы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка заявіў, што прывёў Узброеныя сілы ў поўную баявую гатоўнасьць, упершыню за 25 гадоў

У мінулыя выходныя Аляксандар Лукашэнка наведаў Гожаскі палігон пад Горадняй, заявіўшы, што NATO пагражае бясьпецы Беларусі, а Польшча нібыта «марыць» далучыць Горадзенскую вобласьць. У Польшчы выказалі абурэньне такімі заявамі і выклікалі ў МЗС амбасадара Беларусі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Польшча: няма ані памежных, ані геапалітычных, ані вайсковых рухаў адносна Беларусі