Да сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады, лідэра страйкаму Менскага трактарнага заводу Сяргея Дылеўскага не пусьцілі адваката.
Паводле абаронцы, у цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў і ізалятары часовага ўтрыманьня кажуць, што ў іх няма такога чалавека.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ля МТЗ затрымалі Кавалькову і Дылеўскага з прэзыдыюму Каардынацыйнай рады. Кавалькова на АкрэсьцінаРаней адвакат Яўген Маслаў паведаміў, што безвынікова схадзіў у турму на Акрэсьціна, дзе знаходзіцца сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Вольга Кавалькова. Яму не дазволілі сустрэцца з падабароннай, спаслаўшыся на складаную эпідэмічную сытууацыю.
Вольгу Кавалькову і Сяргея Дылеўскага затрымалі каля прахадной МТЗ 24 жніўня. На наступны дзень абодвух асудзілі на 10 дзён адміністрацыйнага арышту.