МУС: 24 жніўня распачалі тры крымінальныя справы супраць пратэстоўцаў, склалі 39 адміністрацыйных пратаколаў

На плошчы Незалежнасьці вечарам 24 жніўня

Паводле Міністэрства ўнутраных справаў, учора ў Менску на плошчы Незалежнасьці сабраліся ўсяго 550 мітынгоўцаў, а агулам на пратэстах у Менску, Берасьці, Горадні, Салігорску і іншых гарадах было ўсяго каля 2000 чалавек.

«Надзвычайных здарэньняў» на палітычных акцыях не зафіксавалі, але крымінальныя справы пры гэтым распачалі за «гвалт або пагрозу гвалтам адносна супрацоўнікаў АУС». Адміністрацыйныя пратаколы склалі за «несанкцыянаваныя масавыя мерапрыемствы» — ці толькі за апазыцыйныя, не паведамляецца.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МУС: У Менску мітынгавалі каля 20 тысяч