Тры чалавекі, у тым ліку дзіця, загінулі ад лабавога сутыкненьня аўтамабіляў на Гомельшчыне

24 жніўня каля 21-й гадзіны ў Гомельскім раёне на 418-м кілямэтры аўтадарогі М8 сутыкнуліся два легкавікі.

Ад удару на месцы загінулі дзіця 2014 году нараджэньня і жанчына 1961 году. Пазьней у шпіталі памерла жанчына 1988 году нараджэньня.

Яшчэ шпіталізавалі траіх дзяцей і дваіх дарослых, паведаміў Сьледчы камітэт.