Берасьцейка папрасіла сілавікоў ня біць жанчыну і сама атрымала гумовую кулю ў жывот

Партал Tut.by паразмаўляў з жыхаркай Берасьця, стаматолягам Вольгай Рыбаковай.

Вечарам 10 жніўня яна стала сьведкай затрыманьня сілавікамі маладога чалавека і пабачыла, як ударылі жанчыну.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «20-гадовую студэнтку ва ўпор расстрэльвалі гумавымі кулямі». Сям’я пра катаваньні на Акрэсьціна

З балькона на чацьвёртым паверсе яна запатрабавала спыніць гвалт, а сілавікі з вуліцы ў яе стрэлілі гумовай куляй.

Вольга кажа: думала, ад гумовых куляў бываюць толькі сінякі. Але пабачыла кроў — куля трапіла ў жывот, яна заціснула рану кулаком.

Мэдыкі наклалі павязку, паставілі кропельніцу, забралі ў лякарню, праапэравалі ў тую ж ноч. Сказалі, што ёй пашанцавала, жыцьцёва важныя органы не зачапіла, але засталася адкрытая рана, мае прайсьці яшчэ адна апэрацыя.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Сілавікі не гатовыя спакойна размаўляць з народам». Экс-камандзір 38-й мабільнай брыгады пра неапраўданы гвалт 

Жанчына ўжо зьвярнулася ў Сьледчы камітэт з патрабаваньнем правесьці праверку і пакараць вінаватых.