Бела-чырвона-белы сьцяг зьявіўся над будынкам драмтэатру ў Горадні. ФОТА

Зьмена сцягоў над будынкам абласнога драмтэатру ў Горадні

Раніцай 15 жніўня над будынкам абласнога драматычнага тэатру ў Горадні залунаў бел-чырвона-белы-сьцяг.

Да таго там звычайна вісела цяперашняе дзяржаўнае чырвона-зялёнае палотнішча, потым мачта раптам апусьцела і замест яго быў узьняты гістарычны бел-чырвона-белы сьцяг.

Чырвона-зялёны сьцяг над тэатральным будынкам

Пусты флягшток

Бел-чырвона-белы сьцяг над горадзенскім драмтэатрам

Раней калектыў тэатру выказаў занепакоенасьць падзеямі, якія адбываюцца пасьля прэзыдэнцкіх выбараў. Зварот да ўладаў падпісалі амаль сем дзясяткаў супрацоўнікаў установы, у тым ліку галоўны рэжысэр Генадзь Мушперт.

На перакананьне тэатральнага калектыву, адвольныя затрыманьні без тлумачэньня прычынаў ёсьць прамым парушэньнем закону. Нічым не абгрунтаваная жорсткасьць і зьбіцьцё грамадзянаў абсалютна недапушчальныя.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ваяваць з уласным народам — шлях у нікуды». Горадзенскі драмтэатар выступіў з адкрытым зваротам да ўладаў 

Як гаворыцца ў звароце, нічога падобнага ня здарылася б, каб прайшлі сумленныя выбары. Аднак ёсьць маса падставаў не давяраць афіцыйным лічбам, агучаным ЦВК. Краіна, у якой існуе вялізны дэфіцыт даверу грамадзтва да ўлады, пазбаўленая будучыні, падсумавалі горадзенцы.