У Шклове 4 жніўня падчас здымак затрымалі траіх журналістаў тэлеканалу «Белсат», паведамляе тэлеканал.
Карэспандэнты Станіслаў Івашкевіч, Вольга Ратмірава і відэаапэратар Іван Мураўёў затрыманыя падчас здымак праграмы журналісцкіх расьсьледаваньняў «Давайце разьбірацца».
Вядома, што затрыманьне адбылося прыкладна а 15:30. Куды іх павезьлі — невядома. На дадзены момант сувязь зь імі адсутнічае.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Лідзе і Маладэчне затрымалі 6 журналістаў «Белсату»На момант затрыманьня яны не пасьпелі нават распачаць здымкі і дастаць абсталяваньне з машыны. Журналісты ўбачылі, што за імі сочаць, і ўжо вырашылі сысьці, аднак не пасьпелі.
А 19-й гадзіне стала вядома, што ўсіх траіх журналістаў выпусьцілі са Шклоўскага РАУС, аднак тэлефоны ў іх адабралі. Прычына затрыманьня і нагода для канфіскацыі тэхнікі невядомыя.
У апошнія дні журналістаў «Белсату» неаднойчы затрымлівалі падчас асьвятленьня перадвыбарчых пікетаў кандыдаткі ў прэзыдэнты Сьвятланы Ціханоўскай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Затрыманых журналістаў «Белсату» вызвалілі