Сэрвіс даступны на ангельскай, беларускай і расейскай мовах.
Замежныя грамадзяне, якія плянуюць прыехаць у Беларусь, цяпер могуць праверыць онлайн, ці не знаходзяцца яны ў сьпісе асобаў, якім забаронены (або непажаданы) уезд у краіну, паведамляе Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі.
У ліпені на сайце афіцыйным сайце МУС запрацаваў онлайн-сэрвіс, на якім любы іншаземец (ці яго прадстаўнік) бясплатна можа атрымаць гэтую інфармацыю.
Для гэтага ў разьдзеле «Паслугі — Анлайн-сэрвісы» неабходна выбраць укладку «Праверка забароны на ўезд у Рэспубліку Беларусь» і запоўніць усе палі прапанаванай формы. Адказ на запыт прыйдзе электронным паведамленьнем на старонцы сайта.
Сэрвіс даступны на ангельскай, беларускай і расейскай мовах.