Грамадзкія ініцыятывы «Tradycyja» і «Традыцыйны строй» запусьцілі флэшмоб, які падтрымалі беларусы ў Амэрыцы і Эўропе.
Бразылія, Злучаныя Штаты, Нямеччына, Расея — адрасы новай культурніцкай ініцыятывы пад назвай «Беларускі строй», піша Tut.by.
«Беларускі строй — гэта наша ідэнтычнасьць, наша сувязь з продкамі і з народам. Нават калі мы далёка адзін ад аднаго, гэта дапамагае адчуць еднасьць, падтрымаць сваіх», — патлумачыла сутнасьць ідэі ініцыятарка флэш-мобу Воля Франка, беларуска з Бразыліі.
Відэа: Tradycyja / Belarusian Traditional Culture. У роліках гучыць кампазыцыя «Полька» у выкананьні гурта Vuraj.
Людзі сапраўды пераўвасабляюцца, апранаючы традыцыйны беларускі строй.