У Менску ўшанавалі памяць забітага журналіста Паўла Шарамета. ФАТАФАКТ

Зьлева направа: прэс-сакратар БАЖ Барыс Гарэцкі, дырэктар БелаПАН Дзьмітры Наважылаў, старшыня Беларускага ПЭН-Цэнтру Тацяна Нядбай, старшыня БАЖ Андрэй Бастунец, маці Паўла Шарамета Людміла Станіславаўна

20 ліпеня, у чацьвёртую гадавіну гібелі журналіста Паўла Шарамета ў Кіеве, ягоныя сябры, калегі і блізкія прыйшлі да ягонай магілы на Паўночных могілках Менску.

Магіла Паўла Шарамета на Паўночных могілках

У Кіеве непадалёк ад будынка, дзе жыў журналіст, і ад месца ягонай гібелі ў 2016 годзе, 20 сёньня яму паставілі помнік у выглядзе зьмятага белага аркуша паперы, на якім напісана імя «Павал Шарамет».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Кіеве адкрылі помнік Паўлу Шарамету. ФОТА

Беларускі, расейскі і ўкраінскі журналіст, выканаўчы дырэктар «Українськой правды», вядоўца радыёстанцыі «Вести» Павал Шарамет загінуў раніцай 20 ліпеня 2016 году ад выбуху машыны ў цэнтры Кіева. Імёны падазраваных у арганізацыі і забойстве беларускага журналіста назвалі 12 сьнежня 2019 году. У той жа час расьсьледаваньне забойства Паўла Шарамета дасюль не завершана і будзе працягвацца.

Дырэктар інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Дзьмітры Наважылаў абдымае маці Паўла Шарамета Людмілу Станіславаўну

Дырэктар БелаПАН Дзьмітры Наважылаў, старшыня Беларускага ПЭН-Цэнтру Тацяна Нядбай, старшыня БАЖ Андрэй Бастунец, маці Паўла Шарамета Людміла Станіславаўна

Журналістка тэлеканалу Белсат Галіна Абакунчык, прэс-сакратар БАЖ Барыс Гарэцкі, дырэктар БелаПАН Дзьмітры Наважылаў