Ад выбуху бомбы ў машыне на паўночным захадзе Сырыі загінулі пяць чалавек, а яшчэ 85 былі параненыя, паведамляе Reuters са спасылкай на шпіталь у Сырыі і на дзяржаўныя турэцкія мэдыі.
Паведамляецца, што 15 параненых былі дастаўленыя ў шпіталь на тэрыторыі Турэччыны і што некаторыя зь іх у крытычным стане.
Правінцыя Азаз, дзе адбыўся выбух, знаходзіцца пад кантролем паўстанцаў, якіх падтрымлівае Турэччына.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трох расейскіх вайскоўцаў паранілі пры падрыве фугасу ў Сырыі