У Браславе 36-гадовы памежнік скончыў жыцьцё самагубствам

Ілюстрацыйнае фота

У Браславе раніцай 12 ліпеня знайшлі нежывым вайскоўца, паведамляе Полацкі памежны атрад. 36-гадовы старшы прапаршчык скончыў жыцьцё самагубствам у сябе дома.

Мужчына быў жанаты, у яго двое дзяцей. Меў станоўчую характарыстыку на службе.

Сьледчыя высьвятляюць прычыны здарэньня.

Камандаваньне выказала спачуваньне родным і блізкім вайскоўца.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Другая сьмерць у войску за два дні: афіцэр учыніў самагубства

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

У Старадароскім гарнізоне загінуў вайсковец-кантрактнік

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Ад агнястрэльнага раненьня загінуў малады вайсковец