«Лукашэнка гаворыць з намі як з быдлам». Пра што казалі на пікеце Салідарнасьці

Your browser doesn’t support HTML5

18 чэрвеня ў цэнтры Менску, каля Беларускай дзяржаўнай філярмоніі на праспэкце Незалежнасьці прайшоў супольны пікет прадстаўнікоў апазыцыйнай правацэнтрысцкай кааліцыі. Мэта — выказаць салідарнасьць зь Сяргеем Ціханоўскім, Паўлам Севярынцам, Міколам Статкевічам і іншымі затрыманымі.