На мінулых выходных старшыню Бабруйскага раённага савету дэпутатаў Людмілу Крычко шпіталізавалі пасьля таго, як яна выпала з акна сваёй кватэры на 4 паверсе, піша Tut.by.
Зьвесткі пра шпіталізацыю Крычко пацьвердзіла начальніца аддзелу арганізацыйна-кадравай працы Вольга Худакова, ад камэнтару яна адмовілася.
Вядома толькі, што Людміла Крычко шпіталізаваная ў цяжкім стане.