Студыя Pixar выпусьціла першы мультфільм, дзе галоўны герой — гей

Студыя Pixar (уваходзіць у карпарацыю Disney) выпусьціла кароткамэтражны мультфільм «Out», галоўны герой якога гей. Гэта першы падобны выпадак у гісторыі студыі, адзначаюць амэрыканскія СМІ.

9-хвілінны мультфільм даступны для прагляду на стрымінгавым сэрвісе Disney +. Ён расказвае пра маладога чалавека Грэга, які ня ведае, як сказаць пра сваю арыентацыю бацькам.

Стваральнік «Out» («Выхад»), Стывен Клэй Хантэр раней працаваў над мультфільмамі Pixar «У пошуках Нэма» і «ВАЛЛ-І».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЛГБТ-людзі распавялі пра ізаляцыю да пандэміі. ВІДЭА

ЛГБТ-пэрсанажы ўжо зьяўляліся ў такіх праектах Pixar, як «Гісторыя цацак 4» і «Наперад», але яны не былі галоўнымі героямі.

У лютым 2020 году з расейскай вэрсіі мультфільму «Наперад» выразалі згадку пра пэрсанажа-лесьбіянку.