У Кіеве знайшлі застрэленым дэпутата Вярхоўнай рады

Сёньня ў Кіеве быў знойдзены застрэленым дэпутат Вярхоўнай рады Ўкраіны Валерый Давідзенка. Яго знайшла прыбіральшчыца ў памяшканьні ягонага офісу. Побач зь целам быў пісталет.

Паліцыя высьвятляе абставіны гібелі дэпутата, паведамляе «Громадське». Пачалі крымінальную справу паводле артыкулу «наўмыснае забойства». Каля месца здарэньня ўстаноўлена шмат камэраў відэаназіраньня.