Паліцыя пачала справу аб хуліганстве пасьля падзеяў каля офісу партыі Медведчука ў Кіеве. Затрыманыя 17 актывістаў

Віктар Медвядчук

Сёньня ў Кіеве каля офісу кіраўніка партыі «Апазыцыйная плятформа — За жыцьцё» Віктара Медведчука адбыліся сутыкненьні пратэстоўцаў зь сіламі аховы правапарадку. Паліцыя паведаміла, што распачатая крымінальная справа паводле артыкулу «хуліганства».

Першапачатковыя паведамленьні аб выбуху каля офісу партыі, у паліцыі патлумачылі тым, што актывісты кінулі пэтарду. Таксама яны палілі дымавыя шашкі і фаеры.

Відэа з месца здарэньня было апублікаванае — і неўзабаве выдаленае — у тэлеграм-канале Pavlovsky News.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У менскім аэрапорце сэпаратысты перадалі чатырох палонных украінцаў

СМІ называюць народнага дэпутата Ўкраіны Віктара Медведчука кумам прэзыдэнта РФ Уладзіміра Пуціна, Пуцін напачатку нулявых быў хросным бацькам дачкі ўкраінскага палітыка. Ва Ўкраіне Медведчука часта абвінавачваюць у лябіяваньні інтарэсаў Расеі.