У Маскве невядомы захапіў банк і кажа, што будынак замінаваны

Невядомы зламыснік захапіў будынак Альфа-банку ў цэнтры Масквы і сьцьвярджае, што будынак замініраваны. Пра гэта паведамляе агенцтва ТАСС са спасылкай на прэс-службу маскоўскай паліцыі.

«На службу "02" паступіла паведамленьне, што ў аддзяленьне аднаго з банкаў на вуліцы Земляны Вал увайшоў невядомы з торбай аднаго з агрэгатараў па дастаўцы ежы і сказаў, што ён замінаваны», – паведамілі ў прэс-службе.

У памяшканьні знаходзіцца ня менш за пяць закладнікаў. Паліцыя ачапіла будынак і перакрыла рух у навакольлі.