Партыя прэзыдэнта Францыі страціла большасьць у парлямэнце

Эманюэль Макрон

Партыя прэзыдэнта Францыі Эманюэля Макрона страціла абсалютную большасьць месцаў у Нацыянальным сходзе, ніжняй палаце парлямэнту.

17 дэпутатаў прэзыдэнцкай партыі «Наперад, Рэспубліка!» выйшлі зь яе і стварылі парлямэнцкую групу «Экалёгія, дэмакратыя, салідарнасьць». Яе ўзначаліў Мацьё Арфэлен.

У франкцыі прэзыдэнцкай партыі ў парлямэнце засталося 288 дэпутатаў, летась іх было 314. Для абсалютнай большасьці прыхільнікам Макрона не хапае аднаго дэпутата.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Бэрлін і Парыж прадставілі плян аднаўленьня эканомікі Эўразьвязу на 500 мільярдаў эўра

Імаверна, такое становішча наўрад ці адаб’ецца пры галасаваньні аб ключавых пытаньнях: Макрон карыстаецца надзейнай падтрымкай дэпутатаў цэнтрысцкага «Дэмакратычнага руху», фракцыю якога ўтвараюць 46 дэпутатаў.