У Баранавічах усталявалі «крыж пандэміі». Фатафакт

13 траўня ў Баранавічах каля санктуарыя Маці Божай Фацімскай благаславілі «Крыж пандэміі», паведамляе Catholic.by.

Крыж усталявалі, «каб нагадаць людзям пра прысутнасьць Бога ў жыцьці кожнага чалавека і Яго любоў».

Папярочная плянка крыжа мае выгнутую форму, што, на думку аўтара, сымбалізуе абдымкі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Бог нас абараняе, але даў нам розум». Мітрапаліт Кандрусевіч распавёў пра меры Касьцёлу падчас пандэміі