Белы дом хоча зьменшыць падаткі для амэрыканцаў

Лары Кадлоў

Адміністрацыя амэрыканскага прэзыдэнта хоча зьнізіць падаткі на зарплату і інвэстыцыі ў бізнэс, а таксама зьменшыць рэгулятыўны ціск на бізнэс.

Лары Кадлоў, дарадца Белага дома па пытаньнях эканомікі, заявіў у пятніцу, што адміністрацыя Трампа засяродзіцца на мерах па стымуляваньню росту і ліквідацыі бізнэс-бар’ераў, у той час як у Кангрэсе ідзе праца над наступным маштабным пакетам эканамічных мер па барацьбе з каранавірусам. Пра гэта паведамляе Голас Амэрыкі.

Сярод мераў, якія, па словах Кадлоў, Белы дом хацеў бы ўбачыць у наступным пакеце эканамічнай дапамогі — зьніжэньне падаткаў на заработную плату і інвэстыцыі ў бізнэс, а таксама ўкараненьне мераў абароны працадаўцаў ад адказнасьці, каб дапамагчы малому бізнэсу.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У ЗША зафіксавалі мільён выпадкаў COVID-19

«У нас ёсьць свой набор запытаў, і мы, верагодна, зьбяромся праз некалькі тыдняў і адновім дыскусіі, але я мяркую, што ўпор будзе зроблены на стымулы для будучага росту [эканомікі]», — сказаў Кадлоў ў інтэрвію тэлеканалу Fox News.

Кадлоў адзначыў, што ён хацеў бы зьняць рэгулятыўныя абмежаваньні з амэрыканскіх кампаній. Дарадца прэзыдэнта дадаў, што на працягу бліжэйшых 20-30 дзён ЗША будуць пастаўлены ў «рэжым паўзы» у чаканьні наступнага траншу фінансавай дапамогі.

«Непасрэдна цяпер мы ўсё робім паўзу і спрабуем высьветліць нашы пазыцыі», — заявіў Кадлоў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 26 мільёнаў амэрыканцаў страцілі працу за апошнія пяць тыдняў