Часова зьнятая забарона на продаж лекаў, цэны на якія не зарэгістраваныя

Аптэка ў Віцебску

Пра гэта паведамляе Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю.

Такое рашэньне прынялі, каб прадухіліць перабоі з пастаўкамі лекаў у аптэкі і ў сувязі «зь пераходам замежных вытворцаў на аддаленую працу і немагчымасьць прадстаўленьня імі дакумэнтаў на рэгістрацыю цэнаў».

Гэта, паводле міністэрства, дазволіць захаваць у максымальным аб’ёме пастаўкі лекаў і не дапусьціць неабгрунтаванага росту цэнаў.

Паведамляецца таксама, што рашэньне вынікае з указу Аляксандра Лукашэнкі «Аб падтрымцы эканомікі», які прыпыняе дзеяньне ранейшага ўказу «Аб рэгістрацыі цэнаў на лекавыя сродкі».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка загадаў прадаваць ахоўныя маскі за мяжу. Ці хапае іх у Беларусі?