Казахстан падоўжыць надзвычайную сытуацыю да канца красавіка

Дэзынфэкцыя вуліц у Алматы, 28 сакавіка 2020

Казахстан працягне дзеяньне надзвычайнага становішча, абвешчанага ў сувязі з выбухам каранавірусу, да канца красавіка, паведамілі ў пятніцу ў офісе прэзыдэнта Касіма-Жамарта Такаева.

Надзвычайнае становішча, якое дазволіла ўраду закрыць усе вобласьці і буйныя гарады і спыніць многія прадпрыемствы, першапачаткова мелася скончыцца 15 красавіка.

«Мы яшчэ не прайшлі пік каранавіруснай інфэкцыі», — сказаў Такаеў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Казахстане кожны пяты заражаны COVID-19 — мэдык

У Казахстане дагэтуль паведамлена пра 802 выпадкі захворваньня і дзевяць сьмерцяў людзей, у якіх быў выяўлены каранавірус. 63 пацыенты выздаравелі.

Урад выказаў надзею, што агульная колькасьць выпадкаў не перавысіць 3500, і разьлічвае на пік захворваньня ў сярэдзіне красавіка.