Новы сэрыял пад назвай «Каханьне падчас кароны» раскажа пра жыцьцё ў Празе ва ўмовах пандэміі каранавірусу, паведамляе «Нямецкая хваля».
Стваральнікі сэрыялу вырашылі змагацца з эпідэміяй пры дапамозе гумару.
Грамадзкае тэлебачаньне Чэхіі пачне здымкі 14 красавіка.
Аўтары хочуць унесьці свой уклад у пераадоленьне сытуацыі вакол пандэміі каранавірусу, якую ўсім цяпер даводзіцца перажываць.
Пакуль плянуецца зьняць шэсьць эпізодаў.
- Героі фільму — жыхары аднаго праскага дому: хлопчык-падлетак, бацькі якога з прычыны пандэміі затрымаліся за мяжой, самотны пэнсіянэр, якому няма на каго разьлічваць, акрамя сябе, а таму ён вымушаны дбацуь пра сябе сам, а таксама юная пара — дзяўчына і хлопец, чые адносіны падвяргаюцца выпрабаваньню ва ўмовах карантыну.
Аўтары прапануюць чэскім тэлегледачам падзяліцца ўласным вопытам, як ім даводзіцца перажываць жорсткія абмежаваньні, уведзеныя ў краіне праз карантын. Для гэтага нават створаны адмысловы сайт, дзе можна выкладваць свае пацешныя гісторыі.
Здымкі будуць праходзіць з мінімальнай колькасьцю актораў і іншага пэрсаналу. Камэры будуць кіравацца дыстанцыйна.
Пакуль напісаны сцэнар толькі для першага эпізоду. Дата яго выхаду — 27 красавіка.