Як выглядае кітайскі Ўхань пасьля жорсткага карантыну. ФОТА

Добраахвотнікі праводзяць дэзынфэкцыю ў Вялікім тэатры Цынтай ва Ўхані

Кітайскі горад Ухань, які два месяцы правёў на жорсткім карантыне з прычыны ўспышкі каранавіруснай інфэкцыі, паступова вяртаецца да звычайнага жыцьця.

Людзям дазволена выходзіць на вуліцу, у горадзе адчыняюцца крамы і цырульні. Аднак многія абмежаваньні ўсё яшчэ застаюцца ў сіле.

Прадавачка ў масцы прадае суп на вуліцы ў жылым раёне, заблякаваным бар'ерамі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта ня наш падыход». Лукашэнка пра імпрэзы падчас пандэміі

Па афіцыйных дадзеных кітайскіх уладаў, у горадзе ад вірусу памерлі больш за 2,5 тысячы чалавек.

Людзі працягваюць хадзіць па горадзе ў масках і плашчах

Кіроўца ў ахоўным касьцюме дэзынфікуе жанчыну

Але многія заходнія экспэрты сумняваюцца ў гэтай лічбы і гавораць, што сапраўдная колькасьць ахвяраў вышэйшая.

Пункт пропуску ў жылым квартале

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта мізэр!», — Лукашэнка пра колькасьць хворых на каранавірус у Беларусі