Шэсьцьдзесят чатыры чалавекі, якія лічацца мігрантамі з Этыёпіі, былі знойдзеныя мёртвымі ў кантэйнэры, прымацаваным да грузавіка ў Мазамбіку, паведаміла ў аўторак паліцыя.
Паліцыя і іміграцыйныя службы спынілі грузавік, які раніцай рухаўся з Малаві.
Прэс-сакратарка міграцыйнай службы Амэлія Дырэйта сказала, што памежнікі праверылі кантэйнэр пасьля таго, як пачулі грукат, які даносіўся знутры. 14 асобаў былі жывымі, а 64 мёртвымі, як мяркуецца, яны задыхнуліся.
Многія бедныя мігранты падарожнічаюць праз Мазамбік па шляху ў Паўднёвую Афрыку, найбольш прамыслова разьвітую эканоміку кантынэнта, дзе яны звычайна спадзяюцца знайсьці лепшую працу.
Кіроўца грузавіка паведаміў мясцоваму тэлеканалу, што ў Малаві да яго падышоў чалавек, які прапанаваў яму грошы, каб адвезьці мігрантаў у Мазамбік. У сувязі з інцыдэнтам былі затрыманыя два чалавекі: кіроўца і пасярэднік.