Пуцін: «Беларусь мае права на самастойнасьць, мы саюзная, але не адзіная дзяржава»

Уладзімір Пуцін у Сэвастопалі 18 сакавіка 2020

Такую заяву расейскага прэзыдэнта цытуе агенцтва «Новости». Заява была зробленая на сустрэчы з «прадстаўнікамі грамадзкасьці» ў Сэвастопалі ў анэксаваным Расеяй Крыме.

Пуцін адказваў на пытаньне, чаму паміж Крымам і Беларусьсю няма транспартных зносін, і патлумачыў гэта пазыцыяй Аляксандра Лукашэнкі.

«Ня стаўце прэзыдэнта Беларусі ў складанае становішча. Ён хоча выбудоўваць адносіны такія добрасуседзкія з Украінай, думаю, у гэтым уся рэч, а не ў эканамічнай мэтазгоднасьці або ў адсутнасьці такой для перавозчыкаў – у гэтым уся рэч», – сказаў расейскі прэзыдэнт.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Былы дарадца Пуціна: Лукашэнка і Беларусь у небясьпецы — супрацьстаяньне з Пуціным ня скончылася
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У Расеі запраўлялі машыны, куплялі харчы». Што кажуць зь беларускага боку закрытай мяжы
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дыпляматы ЭЗ: Расея распаўсюджвае фэйкі пра каранавірус на некалькіх мовах краінаў ЭЗ