Пасьля рэкорднага за чатыры гады падзеньня цэны на нафту падрасьлі на 5% 

Нафта, ілюстрацыйнае фота

17 сакавіка сусьветныя цэны на нафту выраслі на 5% пасьля рэкорднага за чатыры гады падзеньня, сведчаць дадзеныя таргоў.

Так, травеньскі ф’ючэрс на нафту маркі Brent паказаў рост на 5,2% і каштаваў 31,15 даляра за барэль. Цана на нафту WTI з тэрмінам пастаўкі ў траўні таксама вырасла практычна на аналягічны паказьнік — на 5,1% да 30,43 даляра за барэль.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сусьветныя біржы перажылі найгоршы дзень з 2008 году

Напярэдадні цана на нафту Brent апускалася ніжэй за 30 даляраў за барэль. Гэта стала самым моцным зьніжэньнем, пачынаючы са студзеня 2016 году.

Агулам ад пачатку гэтага году цэны на нафту зьнізіліся на 50%.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У адэскі порт прыбыў першы танкер з азэрбайджанскай нафтай для Беларусі

Беларусь дагэтуль ня мае нафтавых кантрактаў з Расеяй і набывае альтэрнатыўную сыравіну. Нафтаперапрацоўчыя заводы працуюць у палову тэхналягічнай загрузкі.